Skip to main content

Апошнi сон

Август 2, 2010 Автор: Кацярына Iванiна

                                                                                      Чувствовать себя на свете

лишнею мебелью очень тяжело.

А.П.Чехов, «Драма на охоте»

 

- Дай жа я цябе прычашу… Ну, куды ты?.. Чакай, чакай, зараз я цябе прычашу – I ўсё… Нiчога страшнага не будзе, абяцаю… Куды ты, пытаюся?.. Я толькi прычашу…

«Каб цябе халера, Любка! – злосна думала пра сябе бялявая, крыху курносая дзяўчына, гледзячыся ў люстэрка. – Чаго папёрла ў гэты лес? Чорт дзёрнуў, цi што? Твару яго так I не ўбачыла…»

Гэтая адзiнаццацiкласнiца яўна была чымсьцi заклапочана. Гэтай зiмовай ранiцай яна нават не паспела паснедаць: па-першае, прачнулася Люба Андрэйчыкава надта позна для таго, каб есцi смачную, прыгатаваную яе мацi аўсянку, бо было ўжо палавiна дзевятай (трэба ж яшчэ да школы дачапаць); а па-другое, яе галава была занятая зусiм iншым.

 

Якое месца ў вашым жыццi займаюць сны? А вось для Любы сон – гэта святое. Нiкому яна iх не давярае, гэтыя свяшчэнныя, дзявочыя сны, нiкому пра iх не расказвае. Толькi Лёшку, свайму суседу, рэдка-рэдка распавядае дзяўчына, што бачыць яна па начах, што снiцца ёй, бо ведае: «чарнавус» (як яна называла хлопца) нiкому не скажа, нават калi яму зорачкi на грудзях выпякаць будуць.

На кнiжных полках паўвясковай дзяўчыны было шмат кнiг, але ўсе яны мелі далёка не разнастайны характар: або раман пра каханне, або соннiк. Iншага не было, я Вам кажу сур’ёзна.

 

У дзверы громка пастукалi. Дзяўчына ведала, што гэта Лёшка, але нiчога не сказала. Пастукалi мацней, потым яшчэ раз, аднак Любка i не думала нiяк адзывацца. Толькi калi нарэшце скрыпучыя дзверы расчынiлiся i на парозе з’явiўся «чарнавус», яна раздражнёна спытала:

- Няўжо не ведаеш, што не люблю, калi ў дзверы ляпаюць? Цяжка запомнiць за семнаццаць год, цi што?

Чарнявы, высокi, з уражлiваю I проста, здаецца, немагчымаю хударлявасцю хлопец, на твары якога над самымi вуснамi раслi не менш чарнявыя, чым валасы, вусiкi; хлопец, на якога з нядвусэнсоўнаю цiкаўнасцю пазiралi многiя (амаль што ўсе) мясцовыя маладыя дзяўчаты; хлопец, зараз ўсмiхнуушыся, без якой-небудзь крыўды, адказаў:

- Быццам ведаю я, што ты тут робiш. Можа, ты яшчэ неапранутая зусiм, а я буду пхнуцца сюды…

- Можна падумаць, дзяўчат не бачыў нiколi распранутых. Бачыў жа? – з напорам крыкнула яна. Хлопец (не то сарамлiва, не то проста хацеў захаваць сакрэт) апусцiў вочы I прамармытаў нешта, падобнае да «калi I бачыў, то табе якая справа». – Эх ты, я цябе як аблупленага ведаю…

- Ты хутчэй бы. Можа, збiралася, - перавёў размову на iншы лад Лёша, гледзячы на Андрэйчыкаву больш чым па-сяброўску ззяючымi вачыма.

- Нiчога, школа пачакае, - бесклапотна махнула рукой Любка. Яна ужо накiдвала на сябе палiто. – Ведаеш, «чарнавусiк», мне сёння такое прыснiлася!..

- Ай, ды што там табе прыснiлася… Пустэча нейкая…

- Не, - не дала дагаварыць яму Андрэйчыкава, - праўда гэта ўсё. Пойдзем, я табе па дарозе раскажу, - лёганька штурхнула яна хлопца ў бок дзвярэй.

 

Яны iшлi па заснежанай дарозе, I дзяўчына казала свайму суседу:

- Сёння была апошняя ноч, калi я магла пагадаць. Перад сном, як трэба па ўсiм правiлам, я расчасалася I палажыла грэбень пад падушку. I, значыць, снiцца мне сон: бягу я па лесе (а кругом цемра невыносная), I за мной бяжыць мужчына нейкi. I голасам такiм прыемным крычыць мне: «Пачакай, дай я цябе прычашу…» А я, дурнiца, замест таго, каб прыпынiцца ды паглядзець на яго, яшчэ хутчэй бягу, вось… Так твару яго I не ўбачыла. Разумееш? – спытала Любка.

- Ну, - неяк нерашуча сказаў Лёша.

- Што, «ну»? Гэта лёс мой бег за мною, вось што! Не разумееш? – здзiўлена падняла яна бровы ўверх. А ён моўчкi iшоў побач, здаецца, нават I не слухаючы гэтую бялявую дзяўчыну. Але гэта толькi здавалася. На самой справе ён з незвычайнай скупасцю лавiў кожнае яе слова. – Мужчына маёй мары, усяго майго жыцця бег за мною, а я не ўбачыла яго. Як ты думаеш, хто гэта мог быць?

- Хто? – перапытаў «чарнавус». – Я! – па-тэатральнаму прамовiў ён. I яны абодва засмяялiся, але кожны па-свойму, дакладней, кожны па сваёй прычыне. – Адкуль жа я магу ведаць, хто гэта. Можа, Джордж Клунi. А можа, Косця Хабенскi. Цi ж я ведаю?

- Ты ўсё смяешся, а мяне ўсё гэта хвалюе, - з дакорам казала Любка, калi яны заходзiлi ў школу. – Што ў нас зараз? Матэматыка?

- Фiзiка, царыца навук, - зусiм як прафесар адказаў Лёша. – На трэцiм паверсе.

- Яшчэ хужэй, чым матэматыка, - уздыхнула дзяўчына.

 

На ўроку фiзiкi, на якi Андрэйчыкава I яе сусед Ватуцiн, канешне, спазнiлiся на дзесяць хвiлiн, Любе думалася толькi пра гэты самы дзiвосны ў яе жыццi сон. Што там цеплаперадача, пра якую так настойлiва расказвае настаўнiк. Так, дробязь. А вось сон – гэта важна.

«Хто ж гэта можа быць? – беглi думкi ў яе галаве. – Няўжо ж сапраўды Джордж Клунi? Не-е, ён жа па-беларуску не размаўляе. Ды I непрываблiвы ён нейкi. А што, калi Сашка Ярамёнак з паралельнага? Хаця… Наўрад цi, бо ён жа на Светцы Малахавай зацыклены, не мой гэта кадр. А вось Герман Iваноў можа быць. Дауно заўважыла: да мяне ён нераўнадушны. Але ж… Не-е, мелкаваты ён для мяне. Можа, гэта Андрэй Нiкiцiч, якi зараз штосьцi пра канвекцыю кажа? Канвекцыя… Якое дзiўнае слова! Эх, канвекцыя!.. Тут мой лёс рашаецца, а ты, канвекцыя, не ў сваю справу лезеш. Не, фiзiк агiдны вельмi. Гэтыя непадстрыжаныя патлы вiсяць як дзяды на сабаку… Цьфу, працiўна!»

 

Ноччу, амаль пад самую ранiцу, Любка прачнулася. Зноў сон! Але на гэты раз ён закончыўся iнакш: яна бачыла твар хлопца, што гнаўся за ёй як ўгарэлы. Гэта быў «чарнавус», яе сябра, яе сусед…

- Прадказуема! – скажаце вы. – Вельмi прадказуема. Такое бывае, што ж тут такога незвычайнага?

А нiчога! Нiчога такога, што б магло даць апраўданне гэтай дзяўчыне. Ён быў заўсёды побач, а яна… Яна… А яна? Эх, што яна?.. Хто яна? Пуп зямлi? Цэнтр сусвета? Не, толькi пясчынка ў пустыне, проста пясчынка, некалькi тысяч малекул сiлiцыум-о-два – I больш нiчога.

Андрэйчыкава ляжала ў цёплым ложку I думала: няўжо «чарнавусiк» - яе лёс? Цi ж можа такое быць? Чаму яна пра гэта не хацела задумвацца? «Аднакласнiкi не жэняцца»! Яшчэ як жэняцца! Хто гэта сказаў? Ай, не памятала яна, хто гэта сказаў. Яна памятала толькi, як ён заўсёды на яе глядзеў: так чыста, быццам нечага чакаючы. I як ён заўсёды быў з ёю. I многа чаго яшчэ памятала, але ж цi было гэта зараз важна?!

Яна I Лёшка… Разам? А што, ён жа хлопец неблагi, здаецца, I сам па сабе прывабны. А што…

Раптам нехта моцна заляпаў ў шыбу.

- Андрэеўна, адчыняй, - зваў Любкiну мацi Алiсу нейкi мужчына за вакном. – Дапамажы, чуеш?

Любка пачула, як мама адкрыла дзверы мужчыну, а той, вельмi хвалюючыся, расказваў, што Лёшку Ватуцiна пабiлi, да паўсмерцi пабiлi, I каб яна, Алiса Андрэеўна, фельчар, пайшла хутчэй ды дапамагла хлопцу выжыць, бо «скорай» не дачакае, напэўна…

Усё гэта iмгненна даляцела да Любкi, але сэнсу яна быццам не разумела. Толькi падумалася: «Божа, дай мне шанс! Адзiн-адзiны! Хай выжыве!»

Аднак пра шанс больш не магло быць I мовы. Усё, позна, раней трэба было думаць, а зараз…

 

Пахавалi Лёшку цераз тры днi. Цяжка было глядзець на гэтае… на гэтае… ну… не на вiдовiшча, а… на гэтую пакуту… Да-да, на пакуту бацькоў, на спачуванне блiзкiх I родных, на ўсё гэта цяжка было глядзець, бо ж маладосць загiнула, бо ж не вернеш болей!

А люба жыла. Пакуль жыла. Ды I потым жыла. Яна не памятала, як правяла гэты тыдзень, тыдзень пясля смерцi свайго (I ўсё ж не яе асабiстага) «чарнавуса»… Але жыла.

СМЕРЦЬ! Як страшна гучыць гэтае слова. Гучыць страшна для жывых, не для тых, хто памёр, а для жывых. Гэта слова-жах, слова-кашмар, слова, якое нясе ў сабе непакой.

I Люба не мела пакою. Таму яна пайшла да ракi, лёд на якой крыху адтаяў, бо была адлiга, з намерам, з дурным намерам, са злым намерам: утапiцца.

Але I тут ёй нiчога не ўдалося. З ледзяной вады яе выцягнуў хлопец, яшчэ амаль нiкому тут невядомы. Хлопец, якi ўсяго толькi нядаўна пераехаў сюды з Магiлёўшчыны; хлопец, якi выпадкова тут аказаўся; хлопец, якi потым праз шмат год стаў яе мужам; хлопец, якi вярнуў яе да жыцця; хлопец…

 

Не хачу, каб Вы падумалi, быццам я намагаюся Вас навучыць жыццю. Але я хачу сказаць: жывiце, цанiце кожнае iмгненне Вашага жыцця, цанiце людзей, што вакол Вас, бо кожны момант можа стаць апошнiм. Сёння Вы яго (цi яе) яшчэ бачыце перад сабою, а заўтра… Хто ж можа ведаць, што будзе заўтра?.. Так?..

 

Сейчас на сайте

Сейчас на сайте 0 пользователей и 2 гостя.

Статистика

ПоказательЗначение
Пользователей965
…заблокированных37
Публикаций1562
…опубликованных1529
Комментариев428
…опубликованных428
Переходов внешних80
…внутренних1
Запросов RSS52
Просмотров за 24 часа2438
…за 1 час214
Premium Drupal Themes by Adaptivethemes