казкi сплюшкi
Август 16, 2010 Автор: чарот
1. Жабяня і бусел.
У адным з куткоу нашай краіны, каля возера было велізнае балота. Бадай не вельмі велізнае, шмат хто палічыу бы яго за маленькае. Але жабяня, якое тут жыло дакладна ведала: у балота няма пачатку і няма канца. Жабяня было зусім невялічкае, і яму здавалася, што багна цягнецца да самага краю сусвету.
Гэтым днем на вячэру матуля Жаба прыгатавала найлепшы пачастунак, яечню з камарыных яек, і смажаную муху.
- Дадому, дзеткі! Вячэраць! - Крыкнула яна гучным голасам.
Вядома для чалавечага вуха гэта гучала інакш. Нешта накшталт - Ква-а-а-а-а! Але жабяняты канечне усе зразумелі, і навыперадкі паскакалі дамоу. Толькі наша жабяня не пабегла разам з усімі.
Яно было занята іншай справай, плавала на лісце гарлачыку і высочвала у глыбіні старога сома. Занятак быу вельмi цікавы. Сом ляжау у муле амаль нерухома. Адно велізны хвост зрэдку варушыуся. З мулу вырываліся маленькія бурбалкі якія вельмі падабаліся жабяню. Некаторыя былі нават большыя за яго, і можна было уявіць сябе седзячым у той бурбалцы як у дзіуным караблі які імкнецца у паветра, але, нажаль, знікае, ледзь дасягнуушы паверхні.
За гэтым заняткам час прабег хутка, таму жабяня не зауважыла што ужо вечар і трэба ісці дадому. Яно нават не пачула як маці гукае на вячэру. Паступова станавілася цемна і ужо не бачны стау стары сом. С поуначы задзьмуу ветрык, і жабяню захацелася у свой утульны ложак, да матулі, братоу і сястрычак. Таксама забурчэла недзе у страуніку і яно уявіла сабе цёплую матчыну кухню. Пыхкае імбрычак на пліце, іншыя жабяняты, пасеушы за стол, гамоняць і б’юцца лыжкамі у чаканні ежы.
Стала сумна і дрыготка. Жабяня саскочыла з гарлачыку у ваду і хуценька паплыло да берага. Засталося зусім трошкі калі яно убачыла дзьве агромністыя нагі якія зыходзілі ў вышыню. Недзе далека, амаль за аблокамі, ногі ператвараліся у тулава, тулава у доугую шыю, а шыя у страшэнную дзюбу. Жабяня сціснулася ад жаху. Ніколі у жыцці яно не бачыла такой пачвары, толькі маці апавядала пра яе. Пра доугія чырвоныя ногі і велізную прагную дзюбу, пра тое як аднойчы не прыйшоу дадому бацька, што трэба хавацца, бегчы, ледзь пабачыушы грозную постаць у небе, што закрывае крыламі сонца. І вось ен стаіць, зусім побач, мауклівы і злавесны. Жабяня сядзела у вадзе не могучы варухнуцца, не могучы адарваць позірк, нават не дыхаючы ад жаху.
Раптам адна з ног скранулася з месца. Адзін крок, другі... доугая шыя нагнулася, дзюба навісла над жабянем. Скаланулася паветра, два агромністых крыла закрылі неба. Бусел адапхнууся ад купіны і паляцеу. Ен не зауважыу жабяне у змроку, а можа не палічыу вартай ежай, яно ж было зусім маленькае. Круг за кругам набіраючы вышыню ен ляцеу над балотам, над рэчкай, над шашой і вескай, ляцеу да сваіх дзетак і жонкі-бусліхі. Далека унізе пранесліся возера, потым лес, потым поле у якім яшчэ працавау камбайн. Неузабаве на краю вескі стала бачная воданапорная вежа, а на вежы буслава хата.
Што ж наша жабяня? Ледзь яно убачыла што небяспека знікла, лапкі зноу пачалі слухацца, і самі панеслі дадому. Там устрывожаная маці пляснула яго па мяккім месцы і усадзіла за вячэру. Так тут было утульна, цепла і радасна, што жабяне зусім забылася пра свой жах, і стала гуляць з іншымі жабянятамі, яно ж было зусім маленькае.
- Войдите или зарегистрируйтесь, чтобы получить возможность отправлять комментарии
